Прэса
Цудоўны дуэт скрыпкі і фартэпіяна ў серыі “Дэбют”
інске Гуннінг
Усё ж такі скрыпка – выдатны інструмент. Асабліва ў руках Ксеніі Бельцюковай, 24-гадовай скрыпачкі, якая разам з піяністам Віталём Стахіевічам дала бліскучы сольны канцэрт у Малой Зале Філармоніі. Яе тэхніка дасканалая. Асабліва ўразіла тонкае валоданне смычком. Яна ўжывае кожны сантыметр смычка, каб мець магчымасць выказаць усе магчымыя нюансы музыкі: ад раскошнага піянісіма да магутнага фортэ.
Хоць крышка “Стэйнвея” была адкрыта, скрыпка ніколі не перакрывалася раялем. Гэта вынікала з фантастычнай ігры Стахіевіча - лёгкай, дзе трэба, магутнейшай, дзе гэта было магчыма. Ансамбль у гэтых музыкантаў майстэрскі. Ужыванне часу, дынаміка, рытм – усё ў парадку. Паколькі праграма была надзвычайна рамантычная, яна вымагала адпаведных музычных здольнасцяў. Бельцюкова іграла пераканаўча і выразна.
Першая скрыпічная саната Пайпера (1919 году) – гэта сапраўдны сюрпрыз. Нажаль, мала вядомы твор, які заслугоўвае таго, каб быць запісаным на CD гэтым дуэтам. Пайпер добра раскрыў магчымасці скрыпкі. Чаргаванні лірычных мелодый, дзіка-рытмічных пасажаў на фортэ, хапатлівых тактаў – Бельцюкова ўсё гэта ўважліва прасачыла. Чайкоўскі – гэта свята, адчуваецца яе любоў да гэтага твору. Аднак і твор Рыхарда Штраўса нібы спецыяльна напісаны для гэтых музыкантаў: скрыпічная саната Мі-бемоль мажор тэхнічна цяжкая, але гэтага не было заўважна. Скрыпка ў Бельцюковай спявае, закіпае і напаўняе гэты твор тугой. Публіка апладыруе яшчэ і яшчэ. І, як быццам бы яны і не адыгралі толькі што цэлы сольны канцэрт, музыканты з паветранай лёгкасцю выконваюць “Маленькі венскі марш” Крайслера. Гэты дуэт жадаем мы яшчэ пачуць часта.
Haarlems Dagblad, 12-03-10. Пачута 9/3, Philharmonie Haarlem, Kleine Zaal