Навіны

29 студзеня 2010
28 лютага Віталь Стахіевіч і Ксенія Бельцюкова іграцьмуць у Spiegelzaal Concertgebouw у Амстэрдаме. Гэта выступленне будзе транслявацца ў жывым эфіры нідэрландскай радыёстанцыі класічнай музыкі Radio 4, вядоўца Ганс ван дэн Бом. Пачатак а 10.00 (11.00 паводле мінскага часу).
29 студзеня 2010
Унесены ўдакладненні ў расклад канцэртнага тура "Het Debuut", які мае адбыцца ў сакавіку. Калі ласка, звярніце ўвагу на даты 11.03 і 16.03, а таксама на дакладны час пачатку канцэртаў.
05 снежня 2009
Паводле вынікаў летняй акадэміі The International Holland Music Sessions дуэт скрыпачкі Ксеніі Бельцюковай і піяніста Віталя Стахіевіча выбраны для ўдзелу ў міжнароднай серыі канцэртаў New Masters on Tour. Пра даты і месцы канцэртаў у Галандыі і іншых краінах неўзабаве будзе інфармацыя на сайце.
04 снежня 2009
Абноўлена фотагалерэя сайта.
09 верасня 2009
Увесну 2010 году Віталь брацьме ўдзел у галандскім тэатральным праекце De Pianist, які створаны на аснове гісторыі жыцця піяніста Ўладыслава Шпільмана. У праекце бярэ ўдзел таксама знакаміты галандскі акцёр Эдвін дэ Фрыс. Даты, месцы і дэталі можна знайсці ў раздзеле "Канцэрты".
09 верасня 2009
У сакавіку 2010 году Віталь Стахіевіч і беларуская скрыпачка Ксенія Бельцюкова маюць тур па выдатных канцэртных залах Нідэрландаў. Інфармацыя пра даты і дэталі канцэртаў ёсць у раздзеле "Канцэрты".
2 лютага 2009
Віталь Стахіевіч браў удзел у ток-шоў "Выбар" на Агульнанацыянальным тэлебачанні Беларусі
30 студзеня 2009
Сёння ў Амстэрдаме адкрываецца выстава студэнтаў праграмы Master Artistic Research Амстэрдамскага Універсітэту: Віталя Стахіевіча, Ёа Хуга (пэрформанс), Імке Руігрок (выяўленчае мастацтва), Збігнева Мацяка (тэатр) і Зута Дэркса (кінадакументалістыка). Выстава працавацьме ўвесь люты ў галерэі W139 (Warmoesstraat 139, Amsterdam). Праект Віталя мае назву "Recording Prokofiev today: mission (im)possible". Тамсама ў продажы маецца новы дыск Віталя з санатамі Пракоф'ева. Уваход на экспазіцыю вольны.
6 снежня 2008
На сайце з'явіліся новыя запісы - 3 Прэлюдыі Сяргея Рахманінава
31 кастрычніка 2008
Ксенія Бельцюкова і Віталь стахіевіч выйшлі ў фінал найпрэстыжнейшага конкурсу Vriendenkrans coucours/Het Debut! Фінальны тур мае быць 9 мая 2010 году. У наступным сезоне Ксенію і Віталя чакае канцэртны тур па найлепшых залах Галандыі.
14 верасня 2008
Абноўлены раздзел запісаў на сайце! З'явіліся творы Шапэна, Гайдна, Брамса, а таксама фрагменты новага кампакт-дыску Віталя Стахіевіча з трыма санатамі Сяргея Пракоф'ева.
18 жніўня 2008
Слухайма ў жывым эфіры на Першым Канале Беларускага Радыё праграму Яны Хадоскі "Культурная прастора" з удзелам Віталя Стахіевіча. У перадачы - інтэра'ю з Віталём і фрагменты яго новых запісаў. Пачатак 18-га жніўня ў 13.20 паводле мінскага часу (12.20 у Амстэрдаме, 11.20 у Лондане, 14.20 у Маскве)
26 чэрвеня 2008
Абноўлены звесткі пра канцэрты ў наступным сезоне
25 лютага 2008
Новыя фота размешчаныя ў фотагалерэі
25 студзеня 2008
Дадаліся новыя МР3-файлы ў раздзеле "Запісы"
2 снежня
Запрашаем на творчы вечар прафесара Зоі Веніямінаўны Качарскай 22 снежня ў Малой Зале Белдзяржфілармоніі. Удзельнікі: Аляксандр Музыкантаў, Эльміра Сейфулаева, Сяргей Вайніцкі, Алена Вашкевіч, Марына Русакова, Наталія Папова, Віталь і Аксана Стахіевічы.
25 лістапада
У Мінску адбыўся канцэрт з Дзяржаўным Акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь у рамках Міжнароднага фестывалю "Беларуская музычная восень". Пад кіраўніцтвам дырыжора Яўгена Хахлова прагучаў Чацьвёрты Канцэрт Бетховена. Неўзабаве жывы запіс гэтага выступлення будзе размешчаны на сайце.
3 ліпеня 2007
У другой палове ліпеня Віталь брацьме ўдзел у Міжнародным фестывалі і майстаркласах у Нью-Йорку.
8 красавіка 2007
Зробленыя абнаўленні ў раздзеле канцэртаў.
25 сакавіка 2007
Віталь узнагароджаны дыпломам на Нацыянальным конкурсе піяністаў YPF у Галандыі. Падрабязнасці тут
30 студзеня 2007
На сайце з'явіліся новыя МР3-файлы! Слухайце Віяланчэльную Санату і Вакаліз Рахманінава ў раздзеле "Дыскаграфія".
10 снежня 2006
23 студзеня Віталь Стахіевіч і Луіс Андрэ Ферэйра выступацьмуць у Лісабоне. З канцэрта мае быць жывая трансляцыя на партугальскім класічным радыё Antena2. Вы маеце магчымасць паслухаць гэты канцэрт у інтэрнэце, абраўшы "Ouvir Emissao" на сайце дадзенага радыё. Пачатак у 21.00 паводле беларускага часу (19.00 у Лісабоне, 20.00 у Амстэрдаме, 22.00 у Маскве).
10 снежня 2006
11 студзеня Віталь бярэ ўдзел у Міжнародным фестывалі "Студзеньскія музычныя вечары" ў Брэсце.
30 верасня 2006
У лістападзе маюць адбыцца канцэрты Віталя Стахіевіча і партугальскага віяланчэліста Луіса Андрэ Ферэйры ў Партугаліі. Падрабязная інфармацыя - у раздзеле "Канцэрты".
3 ліпеня 2006
Віталь атрымаў дыплом на Міжнародным конкурсе імя Ф.Шапэна ў Мар'янскіх Лазнях, Чэхія.
20 чэрвеня 2006
Інфармацыя пра некаторыя выступы ў наступным сезоне дададзеная ў раздзеле канцэртаў.
13 чэрвеня 2006
Запрашаем на сяброўскі сайт флейтысткі Дашы Бельцюковай.
2 чэрвеня 2006
Завершаная загрузка файлаў з шубертаўскага кампакт-дыска. Цяпер усе трэкі гэтага CD даступныя ў фармаце МР3.
5 мая 2006
Запрашаем наведаць Жывы Журнал Віталя Стахіевіча, дзе ён размяшчае свае імпрэсіі з канцэртаў вядомых выканаўцаў і эсэ на іншыя тэмы.
5 мая 2006
Вітаем на абноўленым сайце! Цяпер тут новы дызайн, больш фота, форма для адпраўкі паведамленняў.