page 22

 

Віталь Стахіевіч нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Рэспубліканскі музычны каледж і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (вучань праф. Зоі Качарскай).

Бярэ удзел у нацыянальных і міжнародных фестывалях. Вiталь выступае як саліст, з аркестрамі і камернымі ансамблямі ў Беларусі, а таксама ў Бельгіі, Нарвегіі, ЗША, Мексіцы, Галандыі, Нямеччыне, Італіі, Францыі, Грэцыі, Расіі, Літве, Грузіі і Малдове.

Улетку 2000 года запісаў на італьянскай фірме "Agora" кампакт-дыск з музыкай Шуберта. Прызёр міжнародных конкурсаў у Вільні (Літва), Антвэрпэне (Бельгія), Таранта (Італія), Мар'янскіх Лазнях (Чэхія), Амстэрдаме і Мінску.

У 2007 годзе Віталь атрымаў ступень магістра ў Амстэрдамскай кансерваторыі, класа праф. Хокан Аўстбё.